Беларуская Служба

У Варшаве заквітнела самая смярдзючая кветка ў свеце. Батанічны сад запрашае наведвальнікаў

05.08.2025 08:35
У Варшаве заквітнела «трупная» кветка амарфафалус вялікі.
              (Amorphophallus titanum)
У Варшаўскім батанічным садзе ў другі раз квітнее самая смярдзючая кветка – амарфафалус вялікі (Amorphophallus titanum)facebook.com/OgrodBotanicznyUW

У Батанічным садзе Варшаўскага ўніверсітэта квітнее амарфафалус вялікі. Гэта другое красаванне гэтай расліны. Папярэдняе было чатыры гады таму. Тады красаванне працягвалася каля 4-6 гадзін. Аднак батанікі адзначаюць, што цяпер расліна мацнейшая і значна большая.

Варшаўскі амарфафалус вялікі расце ў трапічнай аранжарэі Батанічнага саду Варшаўскага ўніверсітэта.

Характэрнай асаблівасцю гэтай расліны, сярод іншага, з'яўляецца тое, што яе суквецце вылучае даволі спецыфічны пах.

Аналізы хімічных рэчываў, якія вылучаюцца суквеццямі, паказалі, што яны ўяўляюць сабой сумесь многіх араматычных хімічных злучэнняў, якія нагадваюць пах сыру, часныку, гнілой рыбы, потных шкарпэтак, салодкі пах кветак, фенол і індол, характэрныя для фекаліяў. Гэты пах часта апісваюць як пах гнілога мяса.



IAR/вх