Прэзідэнт сустрэўся з рэктарам Ягелонскага ўніверсітэта яшчэ ў ліпені. Падчас нефармальнай сустрэчы, якая доўжылася некалькі дзясяткаў хвілін, без камер і фотапаратаў, яны падпісалі пагадненне, у якім абодва бакі пагадзіліся скасаваць кантракт.
Супрацоўнікі юрыдычнага факультэта на чале з навуковым кіраўніком Анджэя Дуды, прафесарам Янам Цымерманам (Jan Zimmermann), апошнія 10 гадоў рэзка крытыкавалі дзеянні прэзідэнта Анджэя Дуды.
Дуда таксама рэзка крытыкаваў найстарэйшы ўніверсітэт Польшчы. Крытыка адносіцца да абмеркавання выпадкаў парушэння ім канстытуцыі падчас заняткаў, якія наведвала, у тым ліку, яго дачка, якая таксама была студэнткай юрыдычнага факультэта Ягелонскага ўніверсітэта.
Анджэй Дуда працаваў на факультэце права і адміністрацыі Ягелонскага ўніверсітэта з 1997 года. Пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта ён быў у адпачынку. У гэты час ён не атрымліваў заробку ад універсітэта.
IAR/Павел Паўліца/яс