Асноўным напрамкам знешняй палітыкі новаабранага прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага будуць стасункі са Злучанымі Штатамі Амерыкі, — паведаміў Марцін Пшыдач, прызначаны кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі ў Канцылярыі Прэзідэнта. Дыпламат адзначыў важнасць удзелу амерыканскай дэлегацыі ў інаўгурацыі прэзідэнта Польшчы.
— Сам факт прысутнасці амерыканскіх прадстаўнікоў сведчыць пра зацікаўленасць прэзідэнта Дональда Трампа гэтым адносінамі. Мы, безумоўна, будзем на гэтым будаваць супрацоўніцтва і імкнуцца як мага хутчэй наведаць ЗША.
Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі ў Канцылярыі Прэзідэнта таксама адзначыў, што Польшча плануе актывізаваць сваю дзейнасць у рэгіёне Цэнтральнай Еўропы.
Паводле Пшыдача, прэзідэнт Караль Наўроцкі будзе падтрымліваць Украіну ў барацьбе з расійскай агрэсіяй, аднак мае да Кіева канкрэтныя чаканні ў сферы гістарычнай палітыкі. Гэтыя пытанні абмяркоўваліся падчас тэлефоннай размовы Наўроцкага з Уладзімірам Зяленскім напярэдадні інаўгурацыі.
IAR/эж