Беларуская Служба

У развіццё польскай чыгункі ўкладуць больш за 40 млрд еўра

07.08.2025 16:37
Заявіў прэм’ер-міністр Польшчы ў Мэнціне (Малопольскае ваяводства), дзе вядзецца будаўніцтва найдужэйшага чыгуначнага тунелю ў краіне.
-        ( ), 7  2025 .
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас візіту ў Мэнціне (Малопольскае ваяводства), 7 жніўня 2025 г. PAP/Grzegorz Momot

Урад Польшчы выдзеліць 180 млрд злотых (42,2 млрд еўра) на інвестыцыі ў чыгуначную інфраструктуру. Мэтай ініцыятывы з’яўляецца ўключэнне ўсіх грамадзян у сістэму грамадскага транспарту. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас візіту ў Мэнціне (Малопольскае ваяводства), дзе вядзецца будаўніцтва найдужэйшага чыгуначнага тунелю ў краіне.

«Пасля маштабнай дарожнай інфраструктуры настаў час для новых інвестыцый у чыгунку. Польскія чыгункі павінны стаць прыкладам для ўсіх. Інвестыцыйныя праекты ахопяць новыя гарады, у тым ліку Тарнобжэг, Сталёва-Воля, Ясла і Кросна. У гэтых населеных пунктах ужо падпісваюцца адпаведныя кантракты або ідуць будаўнічыя работы», — адзначыў Туск.

Чыгуначны тунэль даўжынёй амаль 4 кіламетры будуецца на ўчастку Ліманова — Новы-Сонч. Інвестыцыя скароціць час паездкі цягніком з Новага-Сонча да Кракава да адной гадзіны.

IAR/эж