Беларуская Служба

Эксперт назваў, па кім у Польшчы ўдараць амерыканскія мыты

07.08.2025 17:06
Эканаміст Себасцьян Рой заявіў, што найбольшыя страты панясе металаапрацоўчы сектар. 
7            70  ,
7 жніўня ўступілі ў сілу новыя амерыканскія мыты на тавары з каля 70 краін свету, у тым ліку з Еўрапейскага СаюзаPAP/EPA/ALTEA TEJIDO

Новыя амерыканскія мыты найбольш удараць па польскіх прадпрыемствах аўтамабільнай, перапрацоўчай, мэблевай і электроннай прамысловасці. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе аналітыкаў банка Pekao S.A.

Адзін з аўтараў дакладу, эканаміст Себасцьян Рой, заявіў, што найбольшыя страты панясе металаапрацоўчы сектар. Паводле яго, прыбыткі гэтай галіны вытворчасці могуць скараціцца больш як на 1,5%:

— Не трэба здзіўляцца, бо як сталь, так і алюміній і медзь, што экспартуюцца з Еўропы ў Злучаныя Штаты, будуць абкладацца стаўкай 50%, а не, як у выпадку іншых тавараў  15%. Праблемы будуць і  ў мэблевай прамысловасці, страты якой ацэньваюцца ў 0,9%, звязаныя яны з ускосным эфектам — перадусім са скарачэннем еўрапейскіх замоў, звязаных з цяжкасцямі экспарту ў ЗША.

Эканаміст дадае, што ў доўгатэрміновай перспектыве канкурэнцыя амерыканскіх і кітайскіх вытворцаў можа адкрыць магчымасці для еўрапейскіх кампаній.

У чацвер, 7 жніўня, уступілі ў сілу новыя амерыканскія мыты на тавары з каля 70 краін свету, у тым ліку з краін Еўрапейскага Саюза, для большасці з іх мыта складае 15%.

IAR/эж

У сілу ўступілі новыя мыты ЗША на тавары з ЕС

07.08.2025 15:02
Хоць пагадненне паміж ЗША і ЕС прадугледжвае скарачэнне стаўкі з 30 да 15%, Еўракамісія разлічвала, што новыя меры пачнуць дзейнічаць 8 жніўня.