Прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што пасля канцэрта беларускага рэпера Макса Каржа на Нацыянальным стадыёне супраць 63 чалавек распачатыя справы аб выездзе з Польшчы.
У гэтую групу ўваходзяць 57 украінцаў і 6 беларусаў.
Падчас канцэрта паміж сабранымі людзьмі і аховай адбылася бойка, а адзін фанат размахваў чырвона-чорным сцягам, які выкарыстоўваўся падчас валынскага генацыду членамі УПА і АУН-Б.
Дональд Туск падкрэсліў, што сітуацыя не павінна прывесці да ўзмацнення антыўкраінскіх настрояў:
– Суды адрэагавалі імгненна, была накладзеная адпаведная кара за правапарушэнне. Дзяржава павінна дзейнічаць эфектыўна і хутка, каб пазбегнуць такіх здарэнняў ці караць за іх усіх вінаватых, незалежна ад таго ці гэта ўкраінцы, ці беларусы, ці палякі, ці немцы. Не мае значэння. Закон мусіць выконвацца. Але ні ў якім выпадку, кажу гэта ў інтарэсах Польшчы, нашай бяспекі, сітуацыя не павінна прывесці да распальвання антыўкраінскіх настрояў
У сувязі з гэтымі інцыдэнтамі варшаўская паліцыя ў раёнах Воля і Прага-Полудне затрымала ў агульнай складанасці больш за 100 чалавек. Чакаецца, што затрыманым будуць прадʼяўлены абвінавачванні, у тым ліку ў захоўванні наркотыкаў і нападзе на супрацоўнікаў службы бяспекі на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве.
IAR/вх