Беларуская Служба

Міністр Касіняк-Камыш: Канцэпцыя медыцынскіх войскаў гатовая

13.08.2025 15:00
Гэта задумана як адказ на сучасныя пагрозы.
   -
Міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-КамышPAP/Paweł Supernak

Міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш пацвердзіў, што Канцэпцыя медыцынскіх войскаў будзе зацверджана на гэтым тыдні. Яны павінны пачаць працаваць у верасні:

- Сітуацыя ва Украіне прымусіла нас разумець медыцыну на полі бою цалкам інакш, чым гэта было ў Іраку ці Аўганістане. Бо развіццё сучасных тэхналогій, штучны інтэлект, якія ўсё часцей будзе падтрымліваць медыцыну, вымагае стварэння спецыяльнай адзінкі, якая будзе прызначана для падрыхтоўкі нас да самай небяспечнай сітуацыі. Мы жывем у найбольш небяспечным часе з моманту завяршэння Другой сусветнай вайны.

Міністр абароны запрасіў медыцынскіх работнікаў, спецыялістаў, лекараў і медсясцёр да сумеснага стварэння медыцынскага легіёна.

- Мы стварылі кібер-легіён, цяпер нам патрэбны медыцынскі легіён, у які прыйдуць не заўсёды тыя, хто носіць форму, але будуць аказваць меддапамогу. Узор ідзе з кібер-легіёну, дзе тысяча інфарматыкаў з розных буйных кампаній запісалася ў рэзерв і гатовая скласці прысягу, як жаўнер Войска Польскага, а частка гатовая дапамагчы, калі гэта будзе неабходна.

Па словах міністра нацыянальнай абароны, гэта будуць тысячы людзей, гатовых аказваць дапамогу. Міністр абароны абвясціў, што неўзабаве будзе створана камандаванне медыцынскіх войскаў, якое не будзе ўваходзіць у склад узброеных сіл, а будзе асобным падраздзяленнем, створаным з нуля.

ав