Беларуская Служба

Спёка будзе ліцца з неба. Аранжавы ўзровень небяспекі – у 11 ваяводствах

13.08.2025 17:24
У бліжэйшыя дні чакае прыгожае, сонечнае надвор'е.
УроцлаўPAP/Maciej Kulczyński

Тэмпература перавысіць 30 градусаў Цэльсія ў многіх частках Польшчы. Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі выпусціў папярэджанні аб спёцы. У некалькіх ваяводствах дзейнічаюць папярэджанні першага і другога ўзроўняў.

У бліжэйшыя дні тэмпература ў многіх частках краіны перавысіць 30°C. У сувязі з гэтым Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі абвясціў папярэджанне аб спёцы другога ўзроўню ў некалькіх ваяводствах. Папярэджанні дзейнічаюць з 12:00 серады да 20:00 пятніцы.

Папярэджанне другога ўзроўню прадказвае ўзнікненне небяспечных метэаралагічных зʼяў, якія прычыняюць значную шкоду маёмасці і ствараюць пагрозу здароўю і жыццю.

ав