Беларуская Служба

У Дзень Войска польскага прэзідэнт Караль Наўроцкі ўшанаваў памяць Юзэфа Пілсудскага 

15.08.2025 09:47
Кульмінацыяй свята Войска польскага стане вайсковы парад «Дзякуем за вашу службу», які пачнецца апоўдні на варшаўскай Вісластрадзе.
             , , 15  2025 .
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўсклаў вянок да помніка маршалу Юзэфу Пілсудскаму каля Бельведэра, Варшава, 15 жніўня 2025 г. Foto: PAP/Paweł Supernak

У Дзень Войска польскага, у пятніцу, 15 жніўня, прэзідэнт  Польшчы Караль Наўроцкі ўсклаў вянок да помніка маршалу Юзэфу Пілсудскаму каля Бельведэра. Прэзідэнта суправаджала ягоная жонка Марта Наўроцкая.

У рамках святкаванняў кіраўнік дзяржавы і першая лэдзі а 8:00 узялі ўдзел у імшы за Айчыну і польскіх жаўнераў у Палявым кафедральным касцёле Войска польскага. А 10:00 на Плошчы маршала Пілсудскага прайшла ўрачыстая змена варты каля Магілы Невядомага Салдата з удзелам кіраўнікоў дзяржавы.

Кульмінацыяй свята Войска польскага стане вайсковы парад «Дзякуем за вашу службу», які пачнецца апоўдні на варшаўскай Вісластрадзе.

15 жніўня — гадавіна перамогі ў Варшаўскай бітве 1920 года, якая забяспечыла незалежнасць Польшчы і спыніла наступ бальшавікоў на Захад. Гэтая падзея займела важнае месца ў гістарычнай памяці палякаў.

Свята Войска польскага ўпершыню адзначалася ў 1923 годзе, пасля калапсу камуністычнага панавання ў Польшчы было адноўлена ў 1992 годзе.

PAP/эж