Амбсада Ізраіля ў Польшчы назвала «агіднымі» паводзіны часткі заўзятараў ізраільскага клуба «Макабі Хайфа» падчас матчу з польскім «Ракавам» (Чэнстахова), які адбыўся ў Венгрыі. На трыбунах з’явіўся банер з надпісам англійскай: «Забойцы з 1939 года». Таксама былі апаганеныя польскія дзяржаўныя сімвалы.
«Для такіх слоў і ўчынкаў няма месца ні на стадыёне, ні дзе-небудзь яшчэ. Ніколі!» — падкрэслілі ў Амбасадзе Ізраіля ў Варшаве, адзначыўшы, што інцыдэнт не адлюстроўвае пазіцыю большасці ізраільскіх фанатаў. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падзякаваў ізраільскім дыпламатам за хуткую і станоўчую рэакцыю.
Прэзідэнт Польскага футбольнага саюза Цэзары Кулеша паведаміў, што польскі бок тэрмінова звернецца ў UEFA з патрабаваннем прыняць неакладныя захады пасля абуральных паводзін ізраільскіх заўзятараў.
IAR/эж