Беларуская Служба

Прэм’ер Польшчы скептычна ацаніў ідэю сустрэчы Пуціна і Зяленскага ў Будапешце

20.08.2025 15:43
«Можа, я і забабонны, але гэтым разам я б паспрабаваў знайсці іншае месца», — напісаў Туск.
Donald Tusk
Donald TuskX/KancelariaPremiera

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск з асцярогай паставіўся да магчымасці правядзення сустрэчы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў сталіцы Венгрыі. Паводле некаторых СМІ, амерыканскія службы рыхтуюць таксама і Кіеў як адну з пляцовак для такога саміту.

У сваім паведамленні ў сацсетках кіраўнік польскага ўрада нагадаў пра гісторыю: у 1994 годзе менавіта ў Вугоршчыне быў падпісаны Будапешцкі мемарандум, які павінен быў гарантаваць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны з боку ЗША, Расіі і Вялікабрытаніі. «Можа, я і забабонны, але гэтым разам я б паспрабаваў знайсці іншае месца», — напісаў Туск.

У якасці альтэрнатыўных пляцовак называюцца Жэнева, а таксама Масква — апошнюю прапанаваў сам Уладзімір Пуцін. Аднак украінскі бок катэгарычна адмовіўся ад такой магчымасці.

Назіральнікі адзначаюць, што пытанне пра месца сустрэчы мае не толькі сімвалічнае, але і стратэгічнае значэнне, бо можа паўплываць на атмасферу перамоваў.

IAR/эж


Пакет узбраенняў на 90 мільярдаў долараў — ЗША і Еўропа пачнуць працаваць над гарантыямі для Украіны

19.08.2025 13:05
Гарантыі будуць сканцэнтраваны на ўмацаванні ўзброеных сіл і магчымасцей Украіны без якіх-небудзь абмежаванняў.