Беларуская Служба

1 верасня Прафсаюз польскіх настаўнікаў плануе акцыю пратэсту

27.08.2025 11:00
Паводле прафсаюза, адсутнасць значнага павышэння заработнай платы настаўнікаў пагоршыць дэфіцыт персаналу.
.
.Taken/pixabay.com/CC0 Public Domain

1 верасня Прафсаюз польскіх настаўнікаў плануе пікет перад Міністэрствам нацыянальнай адукацыі. Прафсаюз патрабуе павышэння заробкаў настаўнікаў і выступае супраць 3-працэнтнага павышэння, запланаванага на наступны год.

Паводле прафсаюза, заработная плата настаўнікаў павінна быць прывязаная да сярэдняга заробку.
Кіраўнік арганізацыі Славамір Броняж (Sławomir Broniarz), кажа, што грамадзянскі законапраект па гэтым пытанні затрымаўся ў парламенце:

- Заканчваецца жнівень і, у прынцыпе, апрача аднаго паседжання падкамісіі па гэтай справе за 1,5 года нічога больш не адбылося. Мы не ведаем, ці гэта доказ таго, што ідэя не падабаецца членам парламента? Нагадваю, што раней большасць членаў урадавай кааліцыі яго падтрымала… А можа гэта доказ абыякавага стаўлення да голасу асяроддзя настаўніцкаў?

Паводле прафсаюза, адсутнасць значнага павышэння заработнай платы настаўнікаў пагоршыць дэфіцыт персаналу. Паводле звестак арганізацыі, у цяперашні час не хапае 12 тысяч настаўнікаў.

У сваю чаргу Міністэрства адукацыі запэўнівае, што ўрад не адмаўляецца ад гэтай ідэі.

IAR/аз

Рознічны продаж у Польшчы вырас на больш за 4%

26.08.2025 14:01
Гэта доказ добрага эканамічнага становішча хатніх гаспадарак у Польшчы, лічаць эксперты.