Польшча выдаткоўвае на абарону 4,48% ВУП – найбольш сярод членскіх краін НАТА. Пры гэтым толькі Варшава перакрочыла парог у 4%, паведамляе з Бруселя карэспандэнтка Польскага радыё.
Літва – на другім месцы з паказчыкам у 4%. Латвія замыкае тройку лідараў з выдаткамі ў 3,73% ВУП. Сярод іншых краін толькі Эстонія, Нарвегія, ЗША і Данія трацяць на абарону больш за 3%.
Выдаткі на абаронныя мэты ў памеры 2% ВУП былі мінімальнымі для краін НАТА больш за 10 гадоў, аднак, пачынаючы з гэтага года, у тым ліку пад ціскам ЗША, новая мінімальная планка ўстаноўленая на ўзроўні 5% ВУП.
Павелічэнне выдаткаў на абарону краінамі НАТА з’яўляецца вынікам нападзення Расіі на Украіну і агрэсіўнай рыторыкай Крамля.
вс
Сучасныя САУ К9 знаходзяцца на ўзбраенні польскай арміі