Беларуская Служба

У Польшчы дзяржаўная чыгунка траціць манаполію на пасажырскія перавозкі. З Варшавы ў Кракаў - за 2 еўра

28.08.2025 12:19
Прыватная пасажырская чыгуначная кампанія стартуе з рэйсам Кракаў – Варшава, прапануючы чатыры класы абслугоўвання пасажыраў.  
   RegioJet
Цягнік чэшскай кампаніі RegioJetКрыніца: facebook.com/regiojet

Чэшская прыватная пасажырская чыгуначная кампанія RegioJet 18 верасня стартуе з рэйсам Кракаў – Варшава. На першапачатковым этапе штодзённа паміж гарадамі будзе курсаваць адзін цягнік у два бакі. У канцы года кампанія хоча павялічыць лічбу цягнікоў да некалькі пар.

Акрамя таго, у снежні RegioJet плануе пачаць рэалізацыю маршрутаў на трасах Варшава – Гданьск, Варшава – Познань, Варшава – Прага і Варшава – Вена. У сувязі з развіццём перавозчык хоча працаўладкаваць у Польшчы 300-500 чалавек, пры гэтым абяцаючы зарплату да 16 тыс. злотых (каля 3 тыс. 800 еўра).

У сваіх вагонах RegioJet прапануе ажно чатыры класы абслугоўвання: Low Cost, Standard, Relax i Business.

У сакавіку наступнага года іншы прыватны чэскі чыгуначны перавозчык Leo Express пачне вазіць пасажыраў на трасе Варшава – Прага праз Кракаў. Актуальна кампанія выконвае маршрут Кракаў – Прага. На сваім сайце Leo Express паведамляе, што прома-цана білета паміж Варшавай і Кракавам будзе пачынацца ад 9 злотых (крыху больш за 2 еўра). Пасажырам, як і у выпадку RegioJet, Leo Express прапануе чатыры класы абслугоўвання.

Пасажырскі цягнік чэшскай чыгуначнай кампаніі Leo Express на станцыі  Пасажырскі цягнік чэшскай чыгуначнай кампаніі Leo Express на станцыі

Да гэтага часу манапалістам у сектары пасажырскіх цягнікоў дальняга следавання ў Польшчы была дзяржаўная кампанія PKP Intercity. Аднак у апошні час прадпрымаюцца крокі для дэманапалізацыі пасажырскіх чыгуначных перавозак. Упраўленне чыгуначнага транспарту Польшчы рэгулярна выдае ліцэнзіі прыватным перавозчыкам на абслугоўванне ўнутраных і міжнародных маршрутаў. Паводле эканамістаў, такія крокі спрычыняцца да ўсталявання больш дэмакратычных і эластычных цэн на білеты.

вс

здымак Leo Express - крыніца: leoexpress.com/Dominik Lach

Чэшская чыгуначная кампанія хоча ўвайсці на рынак унутраных перавозак у Польшчы

08.07.2025 11:14
Перавозчык плануе эксплуатаваць на згаданай трасе пяць пар цягнікоў штодзень у розны час сутак.