З-за чарговага абстрэлу Расійскай Федэрацыі аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі Украіны, у нашай паветранай прасторы пачаліся аперацыі ВПС Польшчы і саюзнікаў, паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы на платформе X у суботу раніцай.
Згодна з паведамленнем, у адпаведнасці з дзеючымі працэдурамі аператыўны камандуючы Узброеных сіл Польшчы актываваў усе даступныя сілы і рэсурсы, якія ёсць у яго распараджэнні. Дзяжурныя пары знішчальнікаў былі падняты ў паветра, а наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі прыведзеныя ў стан найвышэйшай гатоўнасці.
Гэтыя крокі накіраваны на забеспячэнне бяспекі ў раёнах, якія мяжуюць з украінскай тэрыторыяй.
Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы сочыць за бягучай сітуацыяй, а падпарадкаваныя яму сілы і рэсурсы застаюцца цалкам гатовымі да неадкладнага рэагавання.
PAP/юл