Беларуская Служба

Больш паліцэйскіх праверак на дарогах у апошнія выхадныя летніх канікул

30.08.2025 10:34
Па меры вяртання кіроўцаў з адпачынку, у гэтыя выхадныя на дарогах будуць працаваць паліцэйскія групы «SPEED».
Ілюстрацыйнае фотаImage by Michał Karoń from Pixabay/CC0

«Будзе больш праверак, і мы заклікаем кіроўцаў ездзіць асцярожна», - кажа намеснік інспектара Роберт Опас з Упраўлення дарожнага руху Галоўнага ўпраўлення паліцыі.

— Паліцэйскія будуць кантраляваць хуткасць і правяраць кіроўцаў на прадмет спажывання алькаголю за стырном, а таксама будць рэагаваць на худіганства на дарозе. Праваахоўнікі таксама будуць правяраць тое, як перавозяцца дзеці ў машынах і аўтобусах. Што тычыцца аўтобусаў, будуць дадаткова правяраць  час працы кіроўцаў.

З 27 чэрвеня па 28 жніўня на польскіх дарогах адбылося 4463 ДТЗ. 328 чалавек загінулі, а 5294 атрымалі раненні. За апошнія 24 гадзіны на польскіх дарогах адбылося тры смяротныя аварыі. З пачатку летніх канікул адбыліся 302 смяротныя аварыі.

ПР/юл