Польшча становіцца ўсё больш прывабным кірункам для чэшскіх турыстаў. Паводле дадзеных Польскай арганізацыі турызму, у 2024 годзе краіну наведала каля 410 тысяч чэхаў. Павал Троян, кіраўнік чэшскага аддзялення арганізацыі, падкрэслівае: калі цяперашні рост захаваецца, то Польшча можа дагнаць Харватыю, куды штогод ездзяць каля 850 тысяч турыстаў з Чэхіі.
Скончаны летні сезон можа апынуцца рэкордным па колькасці чэшскіх гасцей, хоць дакладныя вынікі стануць вядомыя толькі восенню. У любым выпадку ўжо цяпер відаць, што Польшча разам з Албаніяй займае першае месца па тэмпах росту цікавасці з боку Чэхаў.
— Вырасла пакаленне, якое шукае актыўнага адпачынку. Гэта людзі, якія не хочуць абмяжоўвацца морам. Яны хочуць хадзіць у паходы, ездзіць на ровары, а ў гэтым плане Польшча мае выдатныя магчымасці, — адзначае Ян Папеш з Чэшскай асацыяцыі тураператараў.
Эксперт звяртае ўвагу, што з ростам колькасці турыстаў асабліва ў памежных рэгіёнах варта забяспечваць інфармацыйныя матэрыялы на чэшскай мове, таксама польскія гатэлі павінны больш актыўна супрацоўнічаць з сэрвіснымі кампаніямі — напрыклад, з фірмамі па арэндзе ровараў.
IAR/эж