Віцэ-прэм’ер, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі назваў навіну пра забойства былога спікера Вярхоўнай Рады Андрэя Парубія «шокам» і выказаў глыбокія спачуванні яго родным і ўкраінскаму народу.
«Я пазнаёміўся з Парубіем, калі ён быў камендантам самаабароны Майдана. Мы разам з міністрамі Веймарскага трохкутніка вялі перамовы аб спыненні крыві. Потым ён дапамог Польшчы эвакуіраваць консульства з Севастопаля падчас расійскага аншлюсу. Навіна пра яго гібель шакуе», — напісаў Сікорскі ў сацсетках.
Украінскі дзяржаўны дзеяч Андрэй Парубій быў застрэлены ў Львове непадалёк ад свайго дома ў суботу, 30 жніўня. Украінскія ўлады працягваюць пошук злачынцы.
Андрэй Парубій пачаў палітычную дзейнасць яшчэ ў канцы 1980-х як антыкамуністычны актывіст. Ён быў адным з арганізатараў пратэстаў на Майдане, а пасля перамогі апазіцыі ўзначаліў Раду бяспекі і нацыянальнай абароны, а таксама працаваў старшынёй Вярхой Рады Украіны ў 2016-19 гг.
IAR/эж