Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы на Вестэрплятэ: Буду дабівацца ад Нямеччыны ваенных рэпарацый 

01.09.2025 09:09
1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна, якая забрала больш за 60 мільёнаў жыццяў, у тым ліку каля шасці мільёнаў грамадзян Польшчы.
   86-     , , 1  2025 .
Урачыстасці з нагоды 86-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны, Вестерплятэ, 1 верасня 2025 г. PAP/Adam Warżawa

На ўрачыстасцях з нагоды 86-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі заклікаў да будавання добрых адносінаў з Нямеччынай, падмуркам якіх павінна стаць выплата краіне нямецкіх ваенныя рэпарацыі. 

«Каб будаваць партнёрства, заснаванае на праўдзе і добрых адносінах, неабходна вырашыць пытанне рэпарацый з боку нямецкай дзяржавы. Як прэзідэнт Польшчы я адназначна патрабую іх дзеля нашага агульнага дабра», — сказаў Караль Наўроцкі ў панядзелак, 1 верасня, падчас жалобных мерапрыемствах на Вестерплятэ.

Палітык падкрэсліў, што рэпарацыі не могуць стаць заменай гістарычнай памяці, але Польшча як прыфрантавая дзяржава і ключавая краіна ўсходняга флангу НАТА мае патрэбу ў справядлівасці, праўдзе, празрыстых адносінах з Берлінам, а таксама ў саміх рэпарацыях.

Прэзідэнт Польшчы таксама звярнуў увагу на ролю ўрада. «Веру, што прэм’ер і польскі ўрад узмоцняць голас прэзідэнта на міжнароднай арэне, і разам з заходнімі суседзямі мы пабудуем сапраўдную і бяспечную будучыню», — заявіў палітык.

1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна — самы крывавы і разбуральны канфлікт у гісторыі чалавецтва, які забраў больш за 60 мільёнаў жыццяў, у тым ліку каля шасці мільёнаў грамадзян Польшчы. У вайну былі ўцягнутыя 61 дзяржава і звыш 1,7 мільярда чалавек, а палякі змагаліся на ўсіх франтах гэтай вайны.

IAR/эж