Польская паліцыя хоча ўвесці абавязковае нашэнне шлемаў для ўсіх, хто перамяшчаецца на роварах і самакатах. Актуальна ўрад працуе над зменамі ў закон, якія ўвядуць гэтае патрабаванне толькі для дзяцей і падлеткаў да 16 гадоў.
Намеснік начальніка паліцыі Польшчы надінспектар (генерал-маёр – рэд.) Раман Кустэр сказаў, праваахоўныя органы выступаюць за тое, каб абавязак распаўсюджваўся на ўсіх удзельнікаў руху, а не толькі на малодшых.
- Мы, паліцыя, за тое, каб усе ўдзельнікі руху, якія перамяшчаюцца на роварах, самакатах і іншых сродках транспарту, мелі шлемы.
Сярод змен у Закон аб дарожным руху, над якімі актуальна працуе ўрад, – пазбаўленне вадзіцельскіх правоў кіроўцаў, якія перавышаюць хуткасць больш чым на 50 км/г, у тым ліку па-за межамі населеных пунктаў.
вс