Беларуская Служба

Радаслаў Сікорскі ў ЗША: Разлічваем на прыняццё Польшчы ў G20

03.09.2025 09:04
ВУП Польшчы перавысіў адзнаку ў 1 трыльён долараў ЗША, і гэта азначае, што краіна абышла швейцарскую эканоміку па гэтым паказчыку.
-             ,    ,  , 2  2025 .
Віцэ-прэм'ер і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі з дзяржаўным сакратаром ЗША Марка Рубіа, якая адбылася ў Маямі, у аўторак, 2 верасня 2025 г. https://www.gov.pl/web/dyplomacja

«Улічваючы, што Польшча далучылася да клуба трыльённых эканомік, я заклікаў ЗША, якія будуць старшынстваваць у G20 у 2026 годзе, запрасіць нас у гэтую групу», — заявіў віцэ-прэм'ер і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пасля сустрэчы з дзяржаўным сакратаром ЗША Марка Рубіа, якая адбылася ў Маямі, у аўторак, 2 верасня. 

«Мы маем права зрабіць гэта не толькі як адна з 20 найбуйнейшых эканомік свету, але і як краіна, якая прадстаўляе палітычны і інтэлектуальны аргумент, таму што мы — краіна, якая паспяхова перайшла ад планавай эканомікі да рынкавай. Мы — прыклад для пераймання іншымі», — перакончаў польскі дыпламат. 

Пра тое, што Польшча ўвайшла ў дваццатку найбуйнейшых эканомік свету, абвясціў у аўторак, 2 верасня, прэм'ер-міністр Дональд Туск. Адкрываючы пасяджэнне кабінета міністраў, ён адзначыў, што гэта гістарычны поспех для Польшчы. 

ВУП Польшчы перавысіў адзнаку ў 1 трыльён долараў ЗША, і гэта азначае, што краіна абышла швейцарскую эканоміку па гэтым паказчыку.

эж