Беларуская Служба

Праз масіраваную атаку па Украіне ў неба падымаліся польскія і саюзніцкія знішчальнікі 

03.09.2025 10:04
Польшча таксама прывяла свае сілы супрацьпаветранай абароны ў стан баявой гатоўнасці. 
Ілюстрацыя Claire Hartley/Bav Media/Shutter

Уначы 3 верасня Расія нанесла камбінаваны ўдар па Украіне з выкарыстаннем ударных беспілотнікаў і крылатых ракет марскога і паветранага базіравання.   Ваенна-паветраныя сілы Украіны паведамілі, што падчас атакі было выяўлена 526 варожых мэтаў, з якіх збіта 451. 

Выбухі прагрымелі ў заходніх рэгіёнах краіны, у тым ліку ў Львове, Луцку і ​​Роўна. Паводле звестак мясцовых уладаў, у выніку абстрэлу пацярпелі мірныя жыхары, была разбурана чыгуначная інфраструктура і жылыя будынкі.

У сувязі з расійскім ударам па Украіне, Польшча прывяла свае сілы супрацьпаветранай абароны ў стан баявой гатоўнасці. Польскія знішчальнікі былі падняты ў неба разам з самалётамі НАТА, у тым ліку галандскімі F-35, якія патрулявалі прастору для абароны польскай мяжы.

«Дзеянні мелі прафілактычны характар ​​і былі накіраваны на гарантаванне бяспекі паветранай прасторы і абарону грамадзян, асабліва ў памежных раёнах», — падкрэслілі ў  Аператыўным камандаванні УС Польшчы.

Пасля заканчэння масіраваных атак расійскай далёкай авіяцыі і спынення пагрозы польскія самалёты вярнуліся на базы, а наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнага кіравання былі пераведзены ў стандартны рэжым працы.

эж