Беларуская Служба

Дональд Трамп: Амерыканскія вайскоўцы застануцца ў Польшчы. Калі палякі захочуць можам выслаць яшчэ 

03.09.2025 18:33
Прэзідэнт ЗША пацвердзіў, што амерыканскія вайскоўцы застануцца ў Польшчы, падкрэсліўшы «асаблівыя адносіны» паміж Вашынгтонам і Варшавай.
        ,  , , 3  2025 .
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, Белы дом, Вашынгтон, 3 верасня 2025 г. PAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што амерыканскія вайскоўцы будуць і далей знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы. Заява прагучала ў Авальным кабінеце Белага дому ў чацвер, 3 верасня, падчас сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім.

«Так думаю. Ці вы ведаеце нешта, пра што я не ведаю? Яны там ёсць. Мы можам мець яшчэ большую прысутнасць, калі Польшча гэтага захоча. У некаторых краінах нас больш, але ў Польшчы мы застаёмся. Мы гэта ўзгаднілі з Польшчай», — сказаў Дональд Трамп.

Падчас размовы з журналістамі амерыканскі лідар падкрэсліў, што Польшча належыць да «асаблівай катэгорыі краін». «Мы маем выключныя адносіны. Нават не разглядалі магчымасць вываду войскаў з Польшчы. Думаем пра гэта ў дачыненні да іншых краін, але з Польшчай стаім плячо ў плячо», — заявіў Трамп.

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі адзначыў, што прысутнасць амерыканскіх салдат — гэта ўпершыню ў гісторыі сітуацыя, калі палякі задаволеныя замежным кантынгентам у сваёй краіне.

«Сёння амаль 10 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў — частка нашага грамадства. Гэта сігнал усяму свету і таксама Расіі, што мы разам», — сказаў Наўроцкі.

Адказваючы на пытанне пра вайну ва Украіне, Дональд Трамп заявіў: «Я здольны завяршыць гэты канфлікт. Я ўжо скончыў сем іншых войнаў». У сваю чаргу Караль Наўроцкі падкрэсліў, што бяспека — гэта ключавая тэма ў польска-амерыканскіх адносінах.

Пасля сустрэчы з журналістамі абедзве дэлегацыі працягнуць перамовы падчас рабочага сняданку ў зале пасяджэнняў Белага дому. Візіт Наўроцкага ў Белы дом разлічаны прыкладна на дзве гадзіны.

iar/pap/pr/эж

Наўроцкі неўзабаве сустрэнецца з Трампам. Удзел прадстаўнікоў урада Польшчы не прадугледжаны 

03.09.2025 15:49
Віцэ-прэм'ер, міністр замежных спраў Польшча Радаслаў Сікорскі заявіў, што прапаноўваў прэзідэнту ўдзел у сустрэчы, але той «не выказаў такога жадання».