Беларуская Служба

Працэнтныя стаўкі па крэдытах і ўкладах у злотых знізяцца

04.09.2025 08:31
Гэта таксама азначае зніжэнне выдаткаў хатніх гаспадарак на выплату крэдытаў.
ГрошыPhoto:_Alicja_/pixabay.com/CC0 Public Domain

Працэнтныя стаўкі па крэдытах і ўкладах у злотых знізяцца. Гэта вынік рашэння Рады грашовай палітыкі, якая пастанавіла знізіў працэнтныя стаўкі ў Нацбанку на чвэрць працэнтнага пункта, то бок 0,25 працэнта.

У выніку, напрыклад, месячны плацеж па 30-гадовым іпатэчным крэдыце ў памеры 500 тысяч злотых (117 тысяч 647 еўра) знізіцца амаль на сто злотых (больш за 23,5 еўра), кажа аналітык Rankomat.pl Яраслаў Садоўскі (Jarosław Sadowski):

- Агулам з пачатку красавіка месячны плацеж па такім крэдыце знізіўся на 351 злоты(больш за 82,5 еўра). Гэта вынік не толькі трох ранейшых паніжэнняў, але таксама таго, што стаўка WIBOR 3M (гэта працэнтная стаўка па крэдытах на польскім міжбанкаўскім рынку, якая вызначае стаўку, па якой банкі пазычаюць адзін аднаму грошы на працягу трох месяцаў – рэд.) знізілася да ўзроўню 4,82. Гэта ў сваю чаргу доказ таго, што банкі спадзяюцца чарговых паніжэнняў працэнтных ставак.

Эксперт дадаў, што найбольшую карысць ад зніжэння ставак атрымаюць тыя, хто ўзяў крэдыт у часе, калі працэнтныя стаўкі былі высокія:

- Калі нехта ўзяў згаданы крэдыт у памеры 500 тысяч злотых тады, калі WIBOR 3M быў на высокім узроўні, то ягоны пачатковы штомесячны плацеж складаў 4 281 злоты(1 007 еўра), цяпер гэта – 3 300(амаль 776,5 еўра), а гэта азначае, што ад пачатку ён знізіўся на 981 злоты(амаль 231 еўра).

Пасля рашэння Рады грашовай палітыкі базавая працэнтная стаўка ў Нацбанку будзе складаць 4,75 працэнта.

ІАR/аз

Рознічны продаж у Польшчы вырас на больш за 4%

26.08.2025 14:01
Гэта доказ добрага эканамічнага становішча хатніх гаспадарак у Польшчы, лічаць эксперты.

Тэмпы эканамічнага росту ў Польшчы паскараюцца

02.09.2025 11:03
Аднак не ўсе паказчыкі задавальняюць эканамістаў.