Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы пасля візіту ў Белым доме: Я сказаў Дональду Трампу, што не давяраю Пуціну

04.09.2025 10:50
У Польшчы не было іншага досведу з Расійскай Федэрацыяй, акрамя дрэннага, нагадаў Караль Наўроцкі.
Прэзідэнты Караль Наўроцкі і Дональд ТрампPAP/Radek Pietruszka

Пасля сустрэчы з прэзідэнтам ЗША ў Белым доме прэзідэнт Караль Наўроцкі (Karol Nawrocki) заявіў, што сказаў Дональду Трампу, што Польшча разглядае Расію, як пагрозу свабоднаму свету.

Польскі прэзідэнт запэўніў, што падчас закрытай часткі перамоваў з амерыканскім лідарам, падкрэсліў неабходнасць далейшых санкцый супраць Расіі і падтрымкі Украіны:

- У Польшчы не было іншага досведу з Расійскай Федэрацыяй, акрамя дрэннага. Таму чарговыя пакеты санкцый – з аднаго боку, а падтрымка Украіны – з другога – гэта супольная пазіцыя ўсяе Еўропы. Гэта нягледзячы на розныя рознагалоссі, як у ЕС, так і ў самой Польшчы – паміж мною і польскім урадам. Я гарантую, што па справе бяспекі, у тым ліку, падчас маёй сустрэчы сам на сам з прэзідэнтам ЗША, я адназначна падкрэсліў, як успрымаю Уладзіміра Пуціна і пагрозу з боку яго для ўсяго свету.

Прэзідэнт Караль Наўроцкі таксама паведаміў, што атрымаў запрашэнне на саміт G20 у наступным годзе.

IAR/аз

Дональд Трамп: Амерыканскія вайскоўцы застануцца ў Польшчы. Калі палякі захочуць, можам выслаць яшчэ 

03.09.2025 18:33
Прэзідэнт ЗША пацвердзіў, што амерыканскія вайскоўцы застануцца ў Польшчы, падкрэсліўшы «асаблівыя адносіны» паміж Вашынгтонам і Варшавай.