Беларуская Служба

Важная інфармацыя для пасажыраў: Аэрапорт Кракава адмяніў нязручнае абмежаванне

04.09.2025 18:30
Падобныя рашэнні ў бліжэйшыя дні будуць прыняты таксама ў аэрапорце ў Познані.
 -,  .
Аэрапорт Кракаў-Баліцэ, дыспетчарская вежа.Autorstwa Zalasem1 - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=53891839

Аэрапорт Кракава, як першы ў Польшчы адмяніў абмежаванні на вадкасці. У кракаўскім аэрапорце працуюць сучасныя сканеры багажу, якія, у адпаведнасці з правіламі ЕС, дазваляюць адмяніць абмежаванне ў 100 мілілітраў на вадкасці, якія перавозяцца ў ручной паклажы, кажа генеральны дырэктар аэрапорта ў Кракаве Лукаш Струтыньскі (Łukasz Strutyński):

- Як першы аэрапорт у Польшчы мы адмяняем гэтае абмежаванне, якое, шчыра кажучы, не карысталася папулярнасцю ў пасажыраў. Надалей дзейнічае агульны ліміт вадкасці, які складае два літры, але яе можна перавозіць у бутэльках любога аб'ёму. Бутэлек таксама больш не трэба будзе даставаць з багажу.

У аэрапорце Кракава працуе 10 сучасных сканераў ручной паклажы. Аэрапорт усё яшчэ чакае пастаўкі 5 такіх прылад.

Згодна з рэкамендацыямі ЕС, умовай для адмены ліміту вадкасці зʼяўляецца наяўнасць сучасных сканераў ручной паклажы.

Падобныя рашэнні ў бліжэйшыя дні будуць прыняты таксама ў аэрапорце ў Познані.

IAR/аз

Ідзе падрыхтоўка да мадэрнізацыі варшаўскага аэрапорта

08.07.2025 15:04
Усе меры прымаюцца для таго, каб варшаўскі аэрапорт не страціў сваёй прапускной здольнасці да адкрыцця новага Цэнтральнага камунікацыйнага порта пад Варшавай.