Арышт паляка ў Беларусі — гэта правакацыя, заявіў прэс-сакратар каардынатара спецыяльных службаў Яцэк Дабжынскі (Jacek Dobrzyński).
«Арышт грамадзяніна Польшчы беларускім КДБ — чарговая правакацыя рэжыму Лукашэнкі, накіраваная супраць нашай краіны. Польскія спецслужбы не выкарыстоўваюць манахаў для збору інфармацыі аб ваенных вучэннях», — напісаў Яцэк Дабжынскі на платформе X.
Віцэ-прэм'ер і міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі падчас брыфінгу ў Вашынгтоне раскрытыкаваў беларускі рэжым і абверг паведамленні аб шпіянажы.
«Гэтае пытанне кансультуецца і не застанецца без адказу», — дадаў ён.
Дэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» (PiS) Збігнеў Кузьмюк таксама казаў пра правакацыю з боку Беларусі. Госць Польскага радыё выключыў удзел манаха ў шпіёнскай дзейнасці:
— Будзем спадзявацца, што ў гэтую справу ўмяшаецца Міністэрства замежных спраў Польшчы і польскія святары. Манахі ў Беларусі працуюць з польскай каталіцкай дыяспарай, і яны, дакладна, не займаюцца шпіянажам, тым больш што даступная шырокая інфармацыя пра гэтыя манеўры з розных крыніц. Манахам не трэба збіраць пра іх інфармацыю.
У Лепелi у Віцебскім павеце беларуская контрразведка арыштавала 27-гадовага грамадзяніна Польшчы. Паводле звестак службы, ён нібыта скраў планы ваенных вучэнняў «Захад-2025» паміж расійскімі і беларускімі войскамі.
IAR/яс