Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі падрыхтавала законапраект, які ўзмацняе правілы атрымання сацдапамогі ў Польшчы замежнікамі.
Праграма «800+», то бок выплата за непаўналетняе дзіця і доступ да сістэмы аховы здароўя прадугледжваюцца толькі для эканамічна актыўных замежнікаў.
Учора законапраект атрымаў рэкамендацыю ад Пастаяннага камітэта Савета Міністраў. Чакаецца, што ўрад і Сейм разгледзяць яго на наступным тыдні.
Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык (Maciej Duszczyk) кажа, што праверкай эканамічнай дзейнасці іншаземца будзе займацца Фонд сацыяльнага страхавання (ZUS).
— Кожны месяц ZUS будзе аўтаматычна правяраць, ці быў замежнік эканамічна актыўным у папярэднім месяцы. Калі так, ён атрымае дапамогу «800+»; калі не, дапамога будзе спынена.
Законапраект уводзіць індэкс мінімальнай заработнай платы, які дасць права на атрыманне дапамогі. Ён усталёўваецца на ўзроўні 50% ад нацыянальнай мінімальнай заработнай платы ў Польшчы.
Спіс эканамічна актыўных асоб не ўключае тых, хто працуе па кантрактах на выкананне канкрэтнай працы (praca o dzieło).
У спіс уключаны бацькі дзяцей з інваліднасцю. Патрабуецца польскі сертыфікат аб інваліднасці.
Законапраект падаўжае тэрмін легальнага знаходжання бежанцаў з Украіны ў Польшчы. Дзеючыя правілы ў гэтым плане дзейнічаюць да 30 верасня.
IAR/яс