Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы футбольныя заўзятары расцягнулі плакат Stop Luka

06.09.2025 09:36
На плакаце бачна перакрэсленая вусатая выява ў чырвоным крузе.
      Stop Luka
У Польшчы футбольныя заўзятары расцягнулі плакат Stop LukaPAP/Maciej Kulczyński

У горадзе Уроцлаў (заходняя Польшча) футбольныя заўзятары, меркавана, беларусы, расцягнулі плакат Stop Luka. На ім бачна перакрэсленая вусатая выява ў чырвоным крузе.

Гэта адбылося падчас матчу адборачнага турніру да чэмпіянату свету па футболе паміж камандамі Украіны і Францыі. У інтэрнэце карыстальнікі пішуць, што такім чынам заўзятары перадалі прывітанне беларускаму дыктатару.

Гульня каманд закончылася паразай зборнай Украіны з лікам 2:0.

вс