Беларуская Служба

На вайсковым палігоне прагучаў выбух. Дзве цывільныя асобы былі параненыя

07.09.2025 09:20
Яны парушылі забарону на ўваход.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt

Два чалавекі атрымалі раненні ў выніку выбуху на ваенным палігоне ў Варшаве. Паводле інфармацыі ваеннай паліцыі, яны ўвайшлі на вайсковую тэрыторыю, парушыўшы выразна пазначаныя абмежаванні на ўваход.

«Мазавецкае аддзяленне ваеннай паліцыі разам з сапёрным патрулём праводзіць аперацыі ў Варшаве-Рэмбертаве, дзе ў выніку выбуху выбуховай прылады атрымалі раненні два мірныя жыхары, якія ўвайшлі на ваенны палігон, парушыўшы выразна пазначаную забарону на ўваход. Паходжанне прылады і падрабязныя абставіны гэтага інцыдэнту будуць прадметам далейшага расследавання», — гаворыцца ў паведамленні ваеннай паліцыі ў сацыяльных сетках.

IAR/нг