Беларуская Служба

Каля польска-беларускага памежнага пераходa ў Тэрэспалі разбіўся беспілотнік

08.09.2025 08:45
Гэта яшчэ адзін беспілотнік, які апошнім часам разбіўся ў Люблінскім ваяводстве.
        -
Службы паблізу месца падзення неідэнтыфікаванага беспілотніка ля вёскі Майдан-СелецPAP/Wojtek Jargiło

Польская паліцыя паведаміла, што каля польска-беларускага памежнага перахода ў Тэрэспалі былі знойдзены абломкі неідэнтыфікаванага лятаючага аб'екта.

Беспілотнік быў знойдзены супрацоўнікамі памежнай службы ў нядзелю каля 22:00, паведаміў Павел Смык (Paweł Smyk) з Надбужанскага падраздзялення Памежнай службы:

- Функцыянеры Надбужанскага падраздзялення Памежнай службы выявілі беспілотнік непадалёк ад дзяржаўнай мяжы, у прыватнасці ля КПП у Тэрэспалі. Дрон быў знойдзены на кукурузным полі. Ніхто не пацярпеў. Тэрыторыю забяспечваюць паліцыя і ваенная жандармерыя. На месцы працягваюцца адпаведныя дзеянні.

Пра інцыдэнт былі паведамлены ўлады і рэгіянальны аддзел пракуратуры.

Гэта яшчэ адзін беспілотнік, які разбіўся каля ўсходняй мяжы Польшчы ў апошнія дні. У суботу ўвечары дрон разбіўся ля вёскі Майдан-Селец(Majdan-Sielec) каля Тамашава Любельскага(Tomaszów Lubelski).

«На месцы здарэння слядоў выбуху не выяўлена», – паведаміў агенцтву PAP прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Замасці(Zamość) Рафал Кавалец.

Паводле Міністэрства нацыянальнай абароны, хутчэй за ўсё, гэта быў кантрабандны беспілотнік «без якіх-небудзь ваенных прыкмет».

аз


На вайсковым палігоне прагучаў выбух. Дзве цывільныя асобы былі параненыя

07.09.2025 09:20
Яны парушылі забарону на ўваход.