У цягніках прэміюм-катэгорыі Pendolino польскай дзяржаўнай чыгуначнай пасажырскай кампаніі PKP Intercity – навінка: аптэчка першай дапамогі для сабак і катоў.
Жоўтыя аптэчкі першай дапамогі для сабак і катоў – частка праекту па доглядзе за хатнімі жывёламі ў дарозе, які рэалізуецца грамадскай ініцыятывай. Агулам перавозчык набыў 20 аптэчак.
А што ўнутры? Кожная аптэчка першай дапамогі для жывёл утрымлівае, сярод іншага, дэзінфікуючыя сродкі, бінты і шчыпцы для вымання кляшчоў.
У першым паўгоддзі бягучага года цягнікі PKP Intercity перавезлі 238 тыс. 500 хатніх жывёл. Гэта на 100 тыс. больш чым у аналагічны перыяд мінулага года.
вс