Беларуская Служба

Урад Польшчы прыняў законапраект аб абмежаванні дапамогі ўкраінцам

09.09.2025 16:16
Урад Польшчы прыняў законапраект аб абмежаванні дапамогі ўкраінцам і замарожванні цэн на энерганосьбіты
Rada Ministrów przyjęła projekt ustawy o pomocy dla Ukraińców
Rada Ministrów przyjęła projekt ustawy o pomocy dla UkraińcówWojciech Strozyk/East News

Урад прыняў праект закона аб дапамозе замежнікам. Гэтыя новыя правілы ў першую чаргу тычацца грамадзян Украіны ў Польшчы. Гэтая мера была неабходнай пасля нядаўняга вета прэзідэнта Караля Наўроцкага. 

Прэм'ер-міністр Дональд Туск выступіў перад Саветам Міністраў з нагоды неабходнасці перадухілення эксплуатацыі польскай дзяржавы. Такім чынам, такія льготы, як выплата дзецям 800+ будуць, за выключэннем, прадстаўляцца толькі замежнікам, якія працуюць і плацяць падаткі ў Польшчы:

– 800+ будзе для ўкраінак і ўкраінцаў, якія працуюць, або знаходзяцца ў стане вымушанага беспрацоўя. 800+ атрымаюць таксама тыя людзі, хто апякуецца дзецьмі з інваліднасцю, хто карыстаецца з мацярынскіх выплат. То бок тыя, хто не можа працаваць. А па-за тым трэба будзе працаваць і плаціць падаткі, каб можна было атрымаць выплату 800+. Добра, каб у польскай дзяржаве людзі іншых нацыянальнасцяў не мелі лепшых умоў, чым палякі. Гэта відавочна.

Прэмʼер-міністр нагадаў, што змены тычацца ўсіх замежнікаў, але ўкраінцы – найбуйнейшая група, якая атрымлівае фінансавую дапамогу ад дзяржавы. Ён таксама запэўніў Украіну ў працяглай падтрымцы ў абароне ад расійскай агрэсіі.

Дональд Туск таксама выказаўся пра праект замарожвання цэн на энерганосьбіты і раскрытыкаваў прэзідэнта Караля Наўроцкага за палітычнае вета на заканадаўства.

Урад таксама прыме законапраект наконт ваўчараў на ацяпленне для семʼяў з самымі нізкімі даходамі. Гэта будзе дапамога ў выпадку патэнцыйнага павышэння цэн на ацяпленне. У гэтым годзе субсідыя будзе складаць ад 500 да 1700 злотых у выглядзе аднаразовай падтрымкі, а ў 2026 годзе – да 3500 злотых.

IAR/вх