Беларуская Служба

Больш за 43 мільярды еўра Польшча атрымае на ўзбраенне ад ЕС

09.09.2025 18:06
Больш за 43 мільярды еўра на ўзбраенне атрымае Польшча з фонду крэдытаў ЕС. На пасяджэнні ў Страсбургу Еўрапейская камісія размеркавала нізкапрацэнтныя крэдыты з фонду ў 150 мільярдаў еўра.
 Piorun
ПЗРК «Piorun»facebook.com/polskagrupazbrojeniowa

Польшча атрымае найбольшую суму.

Гэты фонд прызначаны стымуляваць еўрапейскую зброевую прамысловасць. Польшча хоча выкарыстоўваць льготныя крэдыты для павелічэння ўласнай вытворчасці. Гэта асабліва важна, бо, у выключным выпадку, у першы год гэтыя грошы могуць быць скіраваныя на праекты, якія ўжо рэалізуюцца ў адной краіне. У наступныя гады гэтыя праекты павінны рэалізоўвацца як мінімум дзвюма краінамі.

Польшча хоча пашырыць вытворчасць, сярод іншага, зенітна-ракетных комплексаў Piorun і баявых машын пяхоты Borsuk.

Крэдыты ад Еўрапейскай камісіі вылучаюцца на выгадных умовах, якія ніводная польская кампанія не магла б атрымаць на рынку. Пагашэнне пазык расцягнута да 2070 года.



IAR/вх