Дах і столь будынка былі пашкоджаны, паведаміў Польскаму радыё малодшы капітан Томаш Стахіра з пажарнай службы Любліна. Ён паведаміў, што служба атрымала паведамленне аб пашкоджанні жылога будынка, і на месца здарэння прыбылі чатыры пажарныя каманды. Пажар, які ўзнік у месцы ўдару беспілотніка, быў патушаны самастойна. Пажарныя забяспечваюць бяспеку месца здарэння.
Ваенныя збілі беспілотнікі над Польшчай пасля таго, як у ноч з аўторка на сераду паўторна парушалася паветраная прастора Польшчы.
У 5.40 у населеным пункце Часнувка паліцыя знайшла адзін збіты беспілотнік. Праводзіцца пошук і вызначэнне месцаў магчымага падзення чарговых беспілотнікаў.
Астанкі дронаў знойдзеныя ў мясцовасці Чэснікі Замойскага павета, а таксама ў горадзе Мнішкаў у Апочанскім павеце Лодзінскага ваяводства.
ав