Мы не ў стане вайны, але сённяшняя правакацыя была самай небяспечнай да гэтага часу, заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск у Сейме. Кіраўнік урада прадставіў інфармацыю пра начное ўварванне расійскіх беспілотнікаў і збіццё некалькі з іх.
Прэмʼер-міністр Дональд Туск заявіў, што правакацыя звязана з будучымі расійска-беларускімі вучэннямі «Захад-25». Ён падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі ўсе палітычныя спрэчкі трэба адкласці ў бок:
- Гэтая сітуацыя набліжае нас яшчэ больш да адкрытага канфлікту. Бліжэй, чым калі-небудзь пасля Другой сусветнай вайны. За нашай мяжой ідзе поўнамаштабная вайна. Але ўжо ёсць і нешта, што пераходзіць межы звычайнай правакацыі, на нашым небе. Трэба зноў выразна і голасна сказаць: Польшча мае палітычнага ворага за ўсходняй мяжой, які не хавае сваіх варожых намераў.
Прэмʼер-міністр Дональд Туск паінфармаваў у Сейме, што варожыя беспілотнікі прынамсі 19 разоў перасеклі польскую мяжу. Значная колькасць беспілотнікаў прыбыла з Беларусі. Пацверджана, што тры апараты былі збітыя, але магчыма, што было знішчана больш. У аперацыі ўдзельнічалі пілоты з Польшчы і краін-саюзнікаў.
ав