Жыхары Клодзка баяцца новай паводкі. Цёмныя хмары і шматгадзінныя моцныя дажджы выклікаюць успаміны пра мінулагоднюю катастрофу. У 2024 годзе паводка спустошыла старую частку горада, якая распаложана на рацэ Ныса-Клодзкая. Да сённяшняга дня пашкоджанні не былі цалкам ліквідаваныя.
Многія крамы і ўстановы абслугоўвання дагэтуль закрытыя як на правым, так і на левым берагах Нысы-Клодзкай. Са cцен шматкватэрных дамоў да вышыні нават трох метраў знятае пакрыццё да голай цэглы. Нягледзячы на тое, што смецце пасля паводкі і паваленыя дрэвы былі прыбраныя, у рэчышчы ракі ўсё яшчэ шмат смецця пасля мінулагодняй паводкі. Некаторыя жыхары Клодзка прызнаюць, што дажджы апошніх дзён абуджаюць дрэнныя ўспаміны.
«Я нават чуў, што паводле прагнозаў магла быць яшчэ адна паводка, але, на шчасце, рака не паднялася», — сказаў Польскаму радыё малады жыхар Клодзка, які дапамагаў рамантаваць шматкватэрны дом, пацярпелы ад вады ў мінулым годзе.
З-за боязі паўтору паводкі некаторыя жыхары Клодзка больш не жадаць жыць або весці бізнес непадалёк ад рэк і ручаёў.
IAR/нг