Беларуская Служба

Аэрапорт «Кракаў-Баліцэ» вяртаецца да працы

15.09.2025 09:15
Адміністрацыя аэрапорта ўжо пачала падлічваць страты, якія аэрапорт панёс з-за поўнага закрыцця.
 -
Аэрапорт «Кракаў-Баліцэ» вяртаецца да працыPAP/Art Service

Ноччу аэрапорт «Кракаў-Баліцэ» аднавіў працу. Буксіроўка самалёта, які блакаваў адзіную ўзлётна-пасадачную паласу з 14:00 14 верасня, была завершана.

Нагадваем, самалёт кампаніі EnterAir, які ляцеў з з Анталіі ў Турцыі, з'ехаў з узлётна-пасадачнай паласы і спыніўся на траве падчас пасадкі. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. На борце знаходзілася 190 пасажыраў. Прычына здарэння пакуль невядомая.

«Наступствы працяглага закрыцця аэрапорта пасажыры могуць адчуць яшчэ ў панядзелак, 15 верасня. Таму мы просім вас сачыць за інфармацыяй, прадстаўленай перавозчыкамі», – паведаміў аэрапорт Кракава ў сацыяльных сетках.

Адміністрацыя аэрапорта ўжо пачала падлічваць страты, якія аэрапорт панёс з-за поўнага закрыцця. Дзясяткі рэйсаў былі цалкам адменены. Большасць з іх былі перанакіраваны ў Катавіцы і Остраву ў Чэхіі, а некаторыя самалёты былі прымушаныя вярнуцца ў Варшаву.

IAR/аз