Беларуская Служба

Інфляцыя ў жніўні запаволілася. Найбольш выраслі цэны на паслугі і прадукты харчавання

15.09.2025 13:06
Калі гаворка ідзе пра паслугі, гэта, перш за ўсё, рост коштаў працы, то бок зарплатаў, кажа эканаміст.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У жніўні інфляцыя ў Польшчы запаволілася. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне пацвердзіла, што ў мінулым месяцы цэны на спажывецкія тавары і паслугі выраслі на 2,9 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У ліпені гэты паказчык склаў крыху больш за тры працэнты (3,1 працэнта).

У жніўні найбольш выраслі цэны на паслугі і прадукты харчавання, кажа эканаміст Марэк Зубэр (Marek Zuber):

- Калі гаворка ідзе пра паслугі, гэта, перш за ўсё, рост коштаў працы, то бок зарплатаў. З аднаго боку, гэта добрая навіна для супрацоўнікаў, але, з другога, азначае павышэнне кошту паслугаў. Наступная справа, гэта харчовыя прадукты, на цэну якіх уплываюць, як кошт працы, так і кошт энергіі.

Цэны на паліва, адзенне і абутак у жніўні ўпалі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Марэк Зубэр лічыць, што ў гэтым годзе можна спадзявацца чарговага зніжэння працэнтных ставак:

- Паніжэнне базавай інфляцыі дазваляе панізіць працэнтныя стаўкі, менавіта дзякуючы гэтаму яны былі зніжаныя. Паводле мяне, ёсць шанец на яшчэ адно паніжэнне пры ўмове, што цэны на электраэнергію надалей будуць замарожаныя, а гэта магчымае.

Мэтавы паказчык інфляцыі, вызначаны Радай грашовай палітыкі, складае 2,5 працэнта плюс-мінус адзін працэнтны пункт.

IAR/аз

З Варшавы праз Беларусь у Кітай. Па Новым шаўковым шляху адправіўся першы грузавы цягнік

09.09.2025 11:05
Пілотны цягнік пракладзе шлях для наступных запланаваных перавозак, а калі маршрут апынецца паспяховым, злучэнне можа быць пашыранае.

Абвешчаны тэндарны план будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порта ў Польшчы

09.09.2025 12:05
Амаль 100 тэндараў плануе аб'явіць кампанія «Цэнтральны камунікацыйны порт» у 2026 – 2028 гадах.