Віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш абвясціў у панядзелак аб стварэнні Камандавання медыцынскіх войскаў з базай у Кракаве.
«Ідэя заключаецца ў тым, каб мець магчымасць развіваць усе аспекты баявой медыцыны і павышэння кваліфікацыі персаналу, як жаўнераў, так і цывільных асоб», – сказаў міністр.
Медыцынскімі войскамі будзе камандаваць лекар, палкоўнік Марыюш Кішка. Міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш (Władysław Kosiniak-Kamysz) заявіў, што перад Медыцынскімі войскамі стаіць вельмі важная задача:
- Мы ствараем Медыцынскія войскі з сядзібай у Кракаве, каб мець магчымасць развіваць усе аспекты баявой медыцыны і павышэння кваліфікацыі персаналу, як жаўнераў, так і цывільных асоб, якія працуюць у шпіталях і паліклініках; каб яны маглі дапамагаць нам не толькі ў крызісных сітуацыях.
Новы від УС Польшчы таксама будзе каардынаваць медыцынскія аперацыі падчас пагроз, у тым ліку стыхійных бедстваў.
Уладзіслаў Касіняк-Камыш дадаў, што Медыцынскія войскі будуць развіваць навыкі, якія польскія ваенныя медыкі набылі падчас узброеных канфліктаў, асабліва падчас вайны ва Украіне.
Віцэ-прэм’ер таксама абвясціў аб стварэнні медыцынскага легіёна, па ўзоры створанага нядаўна Кіберлегіёна, у рамках якога грамадзянскія эксперты па кібербяспецы праходзяць падрыхтоўку для супрацоўніцтва з вайскоўцамі і падтрымкі Сіл кіберабароны ў крызісных сітуацыях.
IAR/аз