Не кожны ведае, што самае вялікае ў Еўропе вагоннае дэпо, куды пасажырскія вагоны накіроўваюцца для адстою і абслугоўвання пасля трасы, знаходзіцца ў Варшаве.
Гэты гіганцкі комплекс займае плошчу ў 64 гектары і складаецца з 57 км пуцей ды шматлікіх будынкаў, у тым ліку лакаматыўнага дэпо, пабудаванага ў 1938 годзе. У 2022 годзе комплекс унесены ў спіс помнікаў архітэктуры і гісторыі ды ахоўваецца дзяржавай.
Штодня з дэпо ў трасы выходзіць 80 пасажырскіх цягнікоў.
Дэпо, якое называецца «Альшынка Грахоўска» ад назвы варшаўскага кварталу, гэта не толькі кіламетры чыгуначных шляхоў, але і вялізны ангар даўжынёй у 420 м і шырынёй у 24 м. У ім адначасова могуць размясціцца тры пасажырскія цягнікі. У дэпо адбываецца тэхнічны агляд вагонаў пасля рэйсу, а таксама іх мыццё і чыстка. Так, кожныя два тыдні вагон чысціцца ўнутры, а мыццё вагонаў адбываецца кожны другі дзень.
вс