Беларуская Служба

У Польшчы праходзяць вайсковыя манеўры. Варшава: гэта адказ на «Захад 2025»

16.09.2025 15:29
Манеўры на палігоне ва Устцы адбываюцца з выкарыстаннем артылерыі і войск супрацьпаветранай абароны. 
  .
Манеўры «Жалезны абаронца». Зенітны ракетны комплекс на беразе Балтыйскага мораPAP/Andrzej Jackowski

Ваенна-марскія манеўры на палігоне ў балтыйскім горадзе Устка павінны паказаць, што Польшча і НАТА падрыхтаваныя да развіцця розных сцэнароў і пагроз, сказаў польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск. Ён зазначыў, што ў вучэннях выкарыстоўваюцца найноўшыя сістэмы супрацьпаветранай абароны.

- Будзе адпрацаваны агонь батарэй Patriot і Himars. Упершыню таксама будзе выкарыстаная новая інтэграваная сістэма кіравання агнём. Актуальна толькі ЗША і Польшча праводзяць падобнага роду вучэнні.

Дональд Туск (у цэнтры) і міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш (першы справа) сярод вайскоўцаў на вучэннях. Крыніца: PAP/Andrzej Jackowski Дональд Туск (у цэнтры) і міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш (першы справа) сярод вайскоўцаў на вучэннях. Крыніца: PAP/Andrzej Jackowski

Манеўры на палігоне ва Устцы адбываюцца з выкарыстаннем артылерыі і войск супрацьпаветранай абароны. Падчас вучэнняў будзе адпрацаваная каардынацыя марскіх, паветрана-дэсантных і сухапутных падраздзяленняў з выкарыстаннем БЛА.

Манеўры праходзяць пад кодавай назвай «Жалезны абаронца». Афіцыйная Варшава інфармуе, што правядзенне вучэнняў – гэта адказ на беларуска-расійскія манеўры «Захад 2025», якія адбываюцца ў Беларусі.

вс