Беларуская Служба

«Грамадскасць павінна атрымаць вычарпальную інфармацыю адносна ракеты, якая ўпала на дом у Вырыках»

17.09.2025 10:32
Спачатку ўлады паведамілі, што на мінулым тыдні ў дом урэзаўся расійскі беспілотнік, але, паводле звестак газеты «Rzeczpospolita», у дом трапілі абломкі ракеты, прызначанай для нейтралізацыі беспілотніка.
Прэзентацыя электроннага бар'ера — памежнага трохкутніка на рацэ Буг у горадзе Улодава PAP/Wojtek Jargiło

Грамадскасць павінна атрымаць вычарпальную інфармацыю адносна ракеты, якая ўпала на дом у Вырыках, заявіла міністр фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Катажына Пэлчынска-Налэнч.

Спачатку ўлады паведамілі, што на мінулым тыдні ў дом урэзаўся расійскі беспілотнік, але, паводле звестак газеты «Rzeczpospolita», у дом трапілі абломкі ракеты, прызначанай для нейтралізацыі беспілотніка.

У эфіры «Польскага радыё» Катажына Пэлчынска-Налэнч падкрэсліла, што Расія нясе поўную адказнасць за інцыдэнт, але неабходна падрабязнае тлумачэнне:

- Усе галасы, якія абмінаюць адказнасць Расіі, вельмі неадказныя. Па-другое, я лічу, калі будзе поўнае разуменне сітуацыі, людзі павінна даведацца, як было насамрэч. Каб у міжнароднай сітуацыі і ў сітуацыі расійскіх націскаў быў поўны давер грамадства да атрыманай інфармацыі.

Паводле крыніц «Rzeczpospolita», у запушчанай ракеты была няспраўная сістэма навядзення. Справу аб неідэнтыфікаваным аб'екце, які ўпаў на дом у Вырыках, расследуе Дэпартамент па ваенных справах акруговай пракуратуры ў Любліне. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, дом быў пашкоджаны і будзе адноўлены за кошт дзяржавы.

ав