Беларуская Служба

Польшча пабудуе бар’ер на мяжы з Украінай

17.09.2025 13:50
Бар'ер на ўсходняй мяжы Польшчы будзе выконваць таксама новыя функцыі.
   ,
Намесніца Галоўнакамандуючага Памежнай службай, брыгадны генерал Віялета ГажкоўскаPAP/Wojtek Jargiło

У панядзелак Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі правяло паседжанне каманды, адказнай за падрыхтоўку і рэалізацыю аховы дзяржаўнай мяжы. «Каманда рэкамендавала пашырыць існуючыя меры бяспекі на мяжы з Беларуссю новымі функцыямі, якія мы хочам рэалізаваць у гэтым годзе», – заявіла намесніца Галоўнакамандуючага Памежнай службай, брыгадны генерал Віялета Гажкоўска(Wioleta Gorzkowska), у інтэрвʼю старонцы Infosecurity24.pl.

Яна дадала, што новыя функцыі барʼера будуць уключаць выяўленне беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА), а таксама аўтаматычнае назіранне за памежнай зонай з дапамогай аўтаномных беспілотнікаў.

«Я не хачу раскрываць тут больш падрабязнасцей, бо мы ўсё яшчэ працуем над гэтымі рашэннямі», – падкрэсліла яна, дадаючы, што па гэтай справе Памежная служба будзе супрацоўнічаць з вайскоўцамі і скарыстацца вопытам узброеных сіл.

Падчас аўторкавай канферэнцыі Памежнай службы па пытаннях забеспячэння бяспекі дзяржаўнай мяжы з Беларуссю на рэках: Свіслач, Істачанка і Буг журналісты цікавіліся таксама магчымым далейшым пашырэннем электроннага барʼера на ўсходняй мяжы.

«На дадзены момант мы забяспечылі ўсю мяжу з Беларуссю, якая складае больш за 418 км. У нас таксама ёсць электронны барʼер на сухапутнай мяжы з Расіяй, даўжынёй больш за 200 км», – падкрэсліла Віялета Гажкоўска.
«У бліжэйшай перспектыве, пачынаючы з наступнага года, мы плануем пачаць будаўніцтва электроннага барʼера на мяжы з Украінай, выкарыстоўваючы сродкі ЕС, каб мы маглі забяспечыць усю знешнюю мяжу Еўрасаюза на працягу наступных некалькіх гадоў», – адзначыла генерал.

Яна таксама падкрэсліла, што Памежная служба ўсведамляе, што цяперашні міграцыйны ціск – не адзіная праблема, з якой сутыкаецца.

«Вайна ва Украіне і нядаўнія інцыдэнты з беспілотнікамі, якія парушылі нашу паветраную прастору, – гэта выклікі, якія ствараюць новыя пагрозы і патрабуюць ад нас распрацоўкі новых тэхналогій і рашэнняў», – сказала намесніца начальніка Памежнай службы.

У сваю чаргу, новыя функцыі будуць інтэграваныя з існуючымі рашэннямі, якія ўжо дзейнічаюць на межах з Беларуссю і Расіяй. Праца па іх укараненні павінна пачацца «ўжо ў гэтым месяцы».

«Запрашэнні патэнцыйным падрадчыкам былі разасланыя ўчора. Мы будзем імкнуцца ўкараніць пэўныя функцыі яшчэ ў гэтым годзе», – дадала намеснік Галоўнакамандуючага Памежнай службай брыгадны генерал Віялета Гажкоўска ў інтэрвʼю Infosecurity24.pl.

аз

Закрыццё мяжы з Беларуссю – адна з тэм, якая абмяркоўваецца падчас візіту кіраўніка кітайскай дыпламатыі ў Польшчу

15.09.2025 15:00
Гэта важная тэма як з пункту гледжання бяспекі, так і гандлю, падкрэсліў кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі.

Спробы незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы не спыняюцца

15.09.2025 17:15
Адна асоба была затрымана за садзейнічанне незаконнаму перасячэнню мяжы.