21-гадовы грамадзянін Украіны атрымаў абвінавачанне ў парушэнні авіяцыйнага заканадаўства. Яму пагражае да 5 гадоў зняволення, і паліцыя ўжо перадала справу Памежнай службе з хадайніцтвам аб дэпартацыі.
У панядзелак каля 20:00 супрацоўнікі Службы дзяржаўнай аховы затрымалі двух асоб, якія кіравалі беспілотнікам без неабходнага дазволу, запускаючы яго ў забароненай зоне. Затрыманымі былі 21-гадовы грамадзянін Украіны і 17-гадовая беларуска.
Украінца абвінавацілі ў парушэнні арт. 212 Закона аб авіяцыі, які тычыцца парушэння забароненай для палётаў зоны. Мужчына добраахвотна пагадзіўся з пакараннем і заплаціў штраф у памеры 4000 злотых.
З меркаванняў бяспекі палёты беспілотнікаў над урадавымі будынкамі і іншымі аб'ектамі крытычна важнай інфраструктуры забароненыя. Такія абʼекты пазначаны спецыяльнымі знакамі, якія паведамляюць аб забароне палётаў беспілотнікаў. Любы ўпаўнаважаны аператар беспілотнікаў таксама можа выкарыстоўваць спецыяльнае прыкладанне, каб праверыць, дзе могуць і не могуць ляцець беспілотнікі.
ав