Беларуская Служба

Польшча зноў падняла свае знішчальнікі ў паветра

20.09.2025 09:00
Гэта ў сувязі з масіраваным нападам Расіі на Украіну, абвясціла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы.
F-16
F-16Foto: Shutterstock.com/Albert Beukhof

Сёння ноччу, у сувязі з масіраваным нападам Расіі на Украіну, Польшча зноў падняла свае знішчальнікі ў паветра.

«Актываваныя наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі вярнуліся да стандартнай аператыўнай дзейнасці. Нашы дзеянні насілі прафілактычны характар і былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі паветранай прасторы ў раёнах, прылеглых да зоны пагрозы», – паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы на сайце X.

«Польская армія пастаянна сочыць за сітуацыяй ва Украіне і застаецца ў пастаяннай гатоўнасці забяспечыць бяспеку польскай паветранай прасторы», – чытаем у аб'яве.

IAR/аз

Міністэрства замежных спраў Эстоніі высылае расійскага дыпламата за ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны

13.08.2025 13:25
У заяве таксама гаворыцца, што расійскі дыпламат працаваў над парушэннем санкцый, уведзеных супраць Расіі.

Атака на інфраструктуру польскага горада. Міністр: Яе прадухілілі ў апошнюю хвіліну

14.08.2025 17:11
Кшыштаф Гаўкоўскі падкрэсліў, што не хоча называць канкрэтна горад, каб не распальваць эмоцыі