Беспілотнік, які быў сёння знойдзены ў Люблінскім ваяводстве, – гэта дрон-прынада «Гербера». Інфармацыя пра знойдзены БЛА паступіла каля поўдня варшаўскага часу, гаворыць маёр Дам’ян Стануля, прэс-сакратар Люблінскага ўпраўлення вайсковай жандармерыі.
- Беспілотнік знайшоў грыбнік. Мы можам пацвердзіць, што гэта дрон «Гербера». Ён знаходзіўся ў лесе прыкладна ў 1 тыс. 500 метрах ад вёскі. У выніку падзення БЛА ніхто не пацярпеў.
Следства расследуе Акруговая пракуратура ў горадзе Замасць.
Абломкі беспілотнікаў былі таксама знойдзены сёння раніцай у двух месцах у Мазавецкім ваяводстве.
Учора ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве, якое мяжуе з Калінінградскай вобласцю, мела месца парушэнне паветранай прасторы Польшчы расійскімі дронамі.
вс