Польская паліцыя і пракуратура адмовіліся адкрыць справу па знікненні Анатоля Котава. Прычына – ён не з'яўляецца грамадзянінам Польшчы і знік не на яе тэрыторыі, паведаміў у «Фэйсбуку» грамадскі і спартыўны дзеяч Аляксандр Апейкін.
«Як аказалася, наяўнасць міжнароднай абароны не зʼяўляецца падставай для адкрыцця справы і пошуку іншаземнага грамадзяніна па-за тэрыторыяй Польшчы. То бок, калі ў вас беларускі пашпарт і вы маеце міжнародную абарону Польшчы па Жэнеўскай канвенцыі, але з вамі нешта здараецца на тэрыторыі іншай краіны, то фармальна вы знаходзіцеся не пад юрысдыкцыяй Польшчы, а пад юрысдыкцыяй і консульскай абаронай Рэспублікі Беларусь», – напісаў Апейкін.
Анатоль Котаў вылецеў з Варшавы ў Стамбул 21 жніўня. З таго часу нічога не вядома пра яго месца знаходжання. Турэцкія СМІ паведамлялі, што ў той жа дзень у Стамбуле ён перасеў на рэйс у партовы горад Трабзон, а вечарам пакінуў Турцыю марскім шляхам. Турэцкая паліцыя паінфармавала, што Котаў адплыў у Сочы на прыватнай яхце.
У сувязі са знікненнем Анатоля Котава яго жонка звярнулася ў польскую пракуратуру і паліцыю для пошуку мужа.
вс