Беларуская Служба

У жніўні палякі купілі больш тавараў, чым год таму

22.09.2025 12:45
Рост надалей можна назваць салідным, лічаць эканамісты.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У жніўні палякі купілі больш, чым год таму. Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення паказваюць, што рознічны продаж у мінулым месяцы павялічыўся на 3,1 працэнта ў пастаянных цэнах у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года, але знізіўся на 0,4 працэнта ў параўнанні з папярэднім месяцам.

Марта Пэтка-Загаеўска(Marta Petka-Zagajewska) з PKO Bank Polski заявіла, што жнівеньскі вынік быў крыху слабейшым за чаканы і ніжэйшым за вельмі моцны рост у ліпені, калі ён дасягнуў амаль 5 працэнтаў:

- Аднак, агулам, згаданы рост надалей можна назваць салідным – тэндэнцыя да аднаўлення спажывецкага попыту ў сегменце тавараў працягваецца, гэта станоўчы прагноз на будучыя месяцы. Найхутчэй вырас продаж такіх тавараў, як мэбля, бытавая электроніка і тэхніка, а таксама аўтамабілі, то бок тавары працяглага карыстання. У летнім сезоне палякі выдаткавалі больш таксама на тэкстыль, адзенне і абутак.

Са студзеня па жнівень продаж у Польшчы вырас на 3,6 працэнта ў гадавым вылічэнні, што менш, чым год таму, калі згаданы рост склаў 3,7 працэнта.

IAR/аз

Стала вядома мінімальная заработная плата ў наступным годзе

16.09.2025 13:33
Павялічаная мінімальная заработная плата нясе за сабой таксама больш высокія падатковыя паступленні ў дзяржбюджэт.