Беларуская Служба

Польская скалалазка выйграла залаты медаль на чэмпіянаце свету

24.09.2025 17:07
Польская чэмпіёнка пабіла свой уласны сусветны рэкорд.
Аляксандра Мірослаў PAP/Adam Warżawa

Польская скалалазка выйграла залаты медаль на чэмпіянаце свету па хуткасным скалалажанні, які праходзіць у Сеуле. Польская чэмпіёнка пабіла свой уласны сусветны рэкорд.

Чэмпіянат свету праходзіць у Сеуле, Паўднёвая Карэя. Аляксандра Мірослаў была фаварыткай на атрыманне медаля. Алімпійская чэмпіёнка, якая ўжо была найхутчэйшай у кваліфікацыйных спаборніцтвах, палепшыла свой уласны сусветны рэкорд на 0,03 і перамагла ў фінале з часам 6,03. Другое месца атрымала кітаянка Ліцзюань Дэн з часам 6,22. Бронза дасталася кітаянцы Яфэй Чжоу.

Гэта трэці тытул чэмпіёнкі свету для Аляксандры Мірослаў. Польская спартсменка працягвае даказваць сваё лідарства ў спартыўным скалалажанні.

Аляксандра Міраслава – залатая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у Парыжы.

ав


	PAP/Adam Warżawa PAP/Adam Warżawa